Рэйсавы аўтобус трапіў у ДТЗ на трасе Мінск — Віцебск у Мінскім раёне.

Здарэнне адбылося 6 жніўня прыкладна ў 20.50.

«Як мяркуецца, кіроўца аўтамабіля УАЗ, выязджаючы з другараднай паласы, не саступіў дарогу рэйсаваму аўтобусу.

У выніку ДТЗ пацярпелі 2 чалавекі ў легкавым аўтамабілі, якія з траўмамі рознай ступені цяжкасці былі дастаўлены ў бальніцу.
У аўтобусе знаходзіліся 40 чалавек. Ні яны, ні кіроўца не пацярпелі», — распавялі ў МНС.

Работнікі МНС, якія прыбылі на месца здарэння, прадухілілі ўзгаранне разлітага бензіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?