Міжнародны аэрапорт сталіцы Кеніі, Найробі, закрыты з-за пажару.

Над тэрміналамі прылёту і вылету бачныя велізарныя языкі полымя і моцны дым. Звестак пра пацярпелых няма.

Адміністрацыя аэрапорта сцвярджае, што паспела эвакуяваць усіх людзей з небяспечнай зоны.

Прычына пажару пакуль не высветлена, аднак адзін з паліцэйскіх паведаміў, што ўзгаранне пачалося ў іміграцыйнай зоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?