Следчы камітэт праводзіць праверку па факце выбуху неўстаноўленай выбуховай прылады каля прыватнага жылога дома ў Полацку,паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.
Паводле яе слоў, на месцы працуюць следчыя Полацкага міжраённага аддзела СК РБ па Віцебскай вобласці і спецыялісты абласнога апарату, якія праводзяць агляд месца здарэння з мэтай канфіскацыі і фіксацыі матэрыяльных слядоў.
Неўстаноўленае выбуховае прыстасаваньне выбухнула з вонкавага боку аднапавярховага жылога дома па вул.Буйніцкага ў Полацку. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, у доме 10х12 м пашкоджаныя вонкавая частка сцяны, частка цаглянага фундамента.





