На РУП«Беларуснафта-Асобіна» пакуль не камэнтуюць відэа пра мор птушак і антысанітарыю на фабрыцы, якое з’явілася ў інтэрнэце. «Пакуль працуе камісія, ніякіх каментароў», — паведамілі БелаПАН у прыёмнай прадпрыемства.
Ці разбіраецца камісія ў інфармацыі, выкладзенай у відэароліку, у прыёмнай не сталі ўдакладняць.
У сярэдзіне жніўня ў інтэрнэце быў выкладзены ролік пра сітуацыю на птушкафабрыцы РУП
Аўтар відэа зняў сотні ці нават тысячы дохлых птушак, сцвярджаючы, што на прадпрыемстве мор курэй складае да тысячы ў дзень. «Бардак, бруд, антысанітарыя, дохлыя птушкі ляжаць у кучах па 5–6 дзён, эколагі нічога не бачаць… Немагчыма дыхаць, птушкі гніюць. Рэспіратараў не даюць, кажуць, шыйце самі марлевыя павязкі. З гэтага можа пайсці чума, халера, яшчэ
У лютым 2013 года Камітэт дзяржкантролю праверыў крамы
Прадпрыемства займаецца вытворчасцю і перапрацоўкай мяса птушкі, кармоў для жывёл і птушак, збожжавых і алейныхя культур, яек інкубацыйных. Як паведамляе афіцыйны сайт, прадпрыемства «вырабляе высакакласныя прадукты харчавання масавага спажывання, якія адпавядаюць сусветным стандартам якасці, па даступным цэнах».
Паводле інфармацыі сайта, «прадпрыемства арыентавана ў вытворчасці — да выпуску высакаякаснай прадукцыі, якая адпавядае сусветным стандартам, павышэнню прадукцыйнасці і пастаяннага пашырэнню асартыменту за кошт укаранення перадавых тэхналогій; у сацыяльнай сферы — да пастаяннага паляпшэння ўмоў працы, асабістай зацікаўленасці кожнага работніка прадпрыемства ў якасным выкананні сваіх абавязкаў «.
У





