Як паведаміла БелаПАН старшы памочнік пракурора Чыгуначнага раёна Гомеля Вераніка Некрашэвіч, злачынства гамяльчанін учыніў у сакавіку 2013 года. Абвінавачаны ў нецвярозым стане зайшоў у магазін і cкраў там навушнікі. Яго затрымала ахова і перадала міліцыі. Хлопца даставілі ў апорны пункт. Знаходзячыся там, абвінавачаны вырашыў пакурыць, аднак рабіць гэта ў памяшканні апорнага пункта яму забаранілі. Ігнаруючы патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі, малады чалавек усё ж зрабіў спробу закурыць. У гэты момант да яго падышоў супрацоўнік міліцыі, і абвінавачаны напаў на яго, зрабіўшы захоп рукой шыі, і паваліў на падлогу.

Калі супрацьпраўныя дзеянні гамяльчаніна былі спынены, яго вывелі з памяшкання апорнага пункта, каб даставіць у іншае аддзяленне міліцыі. Абвінавачаны быў змешчаны на задняе сядзенне службовага аўтамабіля. Адтуль мужчына нанёс удар нагой у вобласць галавы супрацоўніку міліцыі, які сядзеў наперадзе за рулём, а затым стаў наносіць удары па салоне аўтамабіля.

Рашэннем суда Чыгуначнага раёна Гомеля малады чалавек прызнаны вінаватым ва ўчыненні насілля ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, каб перашкодзіць іх законнай дзейнасці (арт. 364 КК). Прыгавор набыў законную моц.

Гэта не першы за год абвінаваўчы прыгавор за насілле ў дачыненні да міліцыянераў у абласным цэнтры. Раней за збіванне супрацоўніка міліцыі на два гады адправіўся ў месцы пазбаўлення волі жыхар Гомеля 1990 года нараджэння. Малады чалавек учыніў злачынства падчас адбыцця пакарання за аналагічнае супрацьпраўнае дзеянне. У лістападзе 2011 года абвінавачаны з таварышам учынілі дэбош у цягніку. Уціхамірыць хуліганаў на станцыі Орша прыбылі міліцыянеры. Хуліганы накінуліся на супрацоўнікаў праваахоўных органаў і парвалі ім абмундзіраванне. Суд Аршанскага раёна прыгаварыў абодвух да паўтара гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Адбываючы пакаранне, абвінавачаныя адправіліся ў Гомелі ў гульнявы клуб, дзе таксама ўчынілі дэбош. Ахова выклікала міліцыю. Калі мужчын даставілі ў апорны пункт міліцыі, адзін з іх напаў на міліцыянера, прычыніўшы яму лёгкія цялесныя пашкоджанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?