На паўночным захадзе Пецярбурга ў салоне аўтамабіля «Шэўрале» адбыўся выбух балона з асвяжальнікам паветра. 16-гадовы падлетак распыліў у салоне асвяжальны сродак, у гэты момант яшчэ адзін васьмікласнік, што знаходзіўся побач з ім, запаліў запальніцу, у выніку чаго адбыўся выбух. Ад атрыманых траўмаў першы хлопчык памёр.

Падлетак, які запаліў запальніцу, і 12-гадовы брат загінулага, які таксама знаходзіўся ў аўтамабілі, з рознымі апёкамі ў стане сярэдняй цяжкасці шпіталізаваныя. ГУ МУС па Пецярбургу высвятляе абставіны здарэння, да працы далучыліся супрацоўнікі па справах непаўналетніх раённай паліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?