У нядзелю, 8 верасня, каля 16.30 у Маладзечанскі РАУС патэлефанаваў кіроўца філіяла «Аўтобусны парк № 4» і паведаміў, што на вуліцы Ф.Скарыны ў маршрутным аўтобусе, які ён вёз, пашкоджана бакавое шкло.

На месца здарэння была накіравана следча-аператыўная група, якая ўстанавіла, што з 16.00 да 16.30 невядомы ля прыпынка «Птушка» па вуліцы Скарыны абстраляў з пнеўматычнай зброі тры маршрутныя аўтобусы, пашкодзіўшы чатыры бакавыя шыбы.

Ніхто з пасажыраў не пацярпеў.

Заведзена крымінальная справа па ч.1 арт.339 Крымінальнага кодэкса Беларусі (хуліганства).

Грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра асобу нападніка, просяць патэлефанаваць (8–0176) 77-16-56, 753-99-40 (МТС).

Нагадаем, што ў чацвер, 5 верасня, адбылося надзвычайнае здарэнне.

Невядомы даслаў лісты ў дзесяць школаў горада аб закладзенай там выбухоўцы і запатрабаваў 10 тыс. даляраў выкупу. Зламыснік быў затрыманы, ім аказаўся 30-гадовы рабочы будаўнічай фірмы,

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?