Паліцыя затрымала бусла пасля таго, як заўважыла на ім датчык адсочвання міграцыі, які па памылцы быў прыняты за прыбор сачэння. Пасля таго як улады разабраліся ў сітуацыі, белага бусла па мянушцы Менес выпусцілі ў запаведнай зоне Егіпта. Як паказаў датчык, ён паляцеў на востраў на Ніле, дзе быў злоўлены і з'едзены.

«Буслы былі часткай нубійскага рацыёну тысячы гадоў, таму сам факт з'ядзення бусла не ўнікальны. Аднак Менеса неабходна было ахоўваць і трымаць у бяспецы, пакуль ён не пакіне Егіпет», - гаворыцца ў паведамленні Групы аховы прыроды Егіпта на яе старонцы ў Facebook. Прадстаўнікі групы адзначылі, што фаўна Егіпта даўно і сур'ёзна пакутуе ад некантраляванага палявання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?