Пра гэта на
прэс-канферэнцыі 11 верасня паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька.
«Нацыянальны футбольны стадыён мы плануем стварыць на базе стадыёна „Трактар“. Гэта будзе вялікая і складаная работа», — адзначыў кіраўнік Мінгарвыканкама.
Ён таксама адзначыў, што праводзіцца рэканструкцыя стадыёна «Дынама», ужо дэмантаваны казырок.
«Мы аднавілі тое збудаванне, якое было пабудаванае пасля вайны. Цяпер ідзе гаворка пра рэканструкцыю ў існуючых параметрах і збудаваннях. Але трэба будзе правесці рэканструкцыю падтрыбунных памяшканняў, саміх трыбун, накрыць месцы для гледачоў», — паведаміў Ладуцька. Ён падкрэсліў, што на гэтым стадыёне можна будзе праводзіць не толькі футбольныя матчы, але і лёгкаатлетычныя.
Нагадаем, 15 жніўня на нарадзе аб праблемах беларускага
«Нам патрэбен нармальнага, еўрапейскага ўзроўню стадыён на 35 тыс. гледачоў.
„Лакаматыў“ у Маскве — узор. Каб быў зручны, нацыянальны стадыён. Давайце пабудуем або на „Трактары“, або на голым месцы. Не трэба перагружаць цэнтр горада, — сказаў ён. — Гэта мы хутчэй пабудуем, і не трэба нічога зносіць».
«І за гэтыя грошы, за якія мы планавалі знесці стадыён „Дынама“, а потым пабудаваць новы, цяпер мы, аказваецца, можам гэты аднавіць і новы пабудаваць», — заявіў Лукашэнка.
Раней старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас паведамляў, што кошт рэканструкцыі «Дынама», зыходзячы з таго, што ён будзе разлічаны на 40 тыс. месцаў, складзе 180–190 млн. еўра.





