Іх абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікетаванні. Ігару Кавалёву, Аляксандру Гаўрышу, Сяргею Яўменаву і Віктару Катляніку прысудзілі штрафы па 5 базавых велічынь (500 тысяч рублёў), сястра Ігара Пцічкіна Ірына Мірановіч атрымала папярэджанне.

Журналістам на працэсах прысутнічаць не дазволілі, а на суды над Ігарам Кавалёвым і Аляксандрам Гаўрышам не пусцілі нават іх бацькоў.

Старшыня суда Юры Лебедзеў адмовіўся размаўляць з журналістамі і роднымі затрыманых і прапанаваў пісаць скаргу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?