Ва Узброеных сілах Беларусі ідуць актыўныя пошукі кадраў для працы ў сферы інфармацыйных тэхналогій.

Прыярытэт аддаецца маладым людзям не старэйшым за 25 гадоў — выпускнікам ваенных кафедраў беларускіх ВНУ, якія валодаюць навыкамі праграмавання і маюць вопыт практычнай працы па аўдыце бяспекі інфармацыйных сістэм, настройцы сеткавых службаў і сэрвісаў.

Падчас сумоўяў вызначаецца ўзровень ведаў у сферы сеткавых тэхналогій, архітэктуры пабудовы лакальных вылічальных сетак. Абавязковай умовай з’яўляецца веданне замежных моваў, найперш англійскай.

«Немалаважнае значэнне маюць таксама якасці асобы. У прэтэндэнтах цэняцца высокія аналітычныя і камунікатыўныя здольнасці, стрэсаўстойлівасць, уседлівасць. Патэнцыяльныя работадаўцы прапаноўваюць стаць часткай маладога, высокапрафесійнага і дружнага ваеннага калектыву з усімі ўмовамі для прафесійнага росту (моўная практыка і павышэнне кваліфікацыі за мяжой)», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Заяўлена, што аплата спецыфічнай ваеннай працы будзе вышэйшай за сярэднюю па Узброеных сілах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?