Еўрарадыё

Еўрарадыё

Інтэрнаўты звярнуліся да музыкі Лявона Вольскага з заклікам вярнуцца ў гурт N.R.M.

Тэкст петыцыі выглядае наступным чынам:

«Вольскі Лявон Артуравіч! Шчыра просім Вас сабрацца з думкамі і вярнуцца ў склад гурту N.R.M.! Не сакрэт, што N.R.M. самы знаны і любімы беларускі рок-гурт.

Мы ўсе вельмі сумуем па-сапраўднаму варыянту гурту і вельмі жадаем, каб гурт аднавіўся з Лявонам Вольскім у складзе. Нам цяжка без гэтага».

«Наша Ніва» звязалася з музыкам.

Лявон заявіў, што пакуль петыцыі не бачыў, таму каментаваць сітуацыю не можа.

Гурт N.R.M («Незалежная Рэспубліка Мроя») быў заснаваны ўдзельнікамі гурту «Мроя» ў 1994 г. Адзін з самых вядомых рок-гуртоў Беларусі. Выпусціў альбомы: «ŁaŁaŁaŁa», «Одзірыдзідзіна» (1995), «Made in N.R.M» (1997), «Пашпарт грамадзяніна N.R.M." (1998) «Тры чарапахі» (2000) ды інш.

Лявон Вольскі пакінуў гурт у 2011 г., які цяпер выступае без яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?