У Магілёўскім раёне на палігоне цвёрдых бытавых адходаў у вёсцы Новая Мілееўка 26 верасня быў знойдзены труп нованароджанага хлопчыка ў поліэтыленавым пакеце.
Труп знайшлі каля 9.00 асобы без пэўнага месца жыхарства, якія і паведамілі ў міліцыю.
Цела дзіцяці мела пупавіну. Пры аглядзе бачных прыкмет гвалтоўнай смерці не выяўлена.
Праводзіцца праверка, устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння.





