Старэйшы сын міністра замежных справаў Уладзіміра Макея Віталь уладкаваўся на працу ў Нью-Ёрку. Ён займае пасаду дарадцы па эканамічных і экалагічных пытаннях у прадстаўніцтве Беларусі.
Заробак на гэтай пасадзе не агучваецца. Але пра яго можна скласці ўяўленне, параўнаўшы з заробкам дыпламата вышэйшага рангу — пасла. Паводле пастановы Савета міністраў,
заробак беларускага амбасадара ў гэтай краіне мусіць складаць 3400 еўра (каля $4600).
Жонка супрацоўніка дыпламатычнай місіі можа прэтэндаваць на дадатковыя 20% ад заробку мужа, калі не мае працы.
Раней Віталь Макей працаваў у МЗС першым сакратаром беларускага пасольства ў Аўстрыі.
Віталь - сын Уладзіміра Макея ад першай жонкі. Другім шлюбам міністр замежных спраў пабраўся з спявачкай і актрысай Верай Паляковай.





