Лідар гурту «Ляпіс Трубяцкой» Сяргей Міхалок сарваў голас, паведамляецца на сайце калектыву.
Tut.by
У звароце, змешчаным на сайце гурту, гаворыцца:
«На жаль, сітуацыя са звязкамі Сяргея Міхалка апынулася больш сур'ёзная, чым мы думалі. Ён сарваў голас у Зеленаградзе [2 лістапада] і да гэтага часу не аднавіўся.
Таму паводле рэкамендацыі дактароў мы вымушаныя перапыніць наш тур на тыдзень.
Канцэрт у Туле пераносіцца на 11 лістапада, канцэрты ў Ёшкар-Але і Чабаксарах — на 5 і 6 лютага адпаведна. Мы яшчэ раз выбачаемся перад тым, хто збіраўся наведаць гэтыя канцэрты, і спадзяемся на разуменне публікі».
Нагадаем, што 30 лістапада ў Вільні, у «Сімэнс-Арэне» «Ляпісы» прэзентуюць альбом «Грай».
Усе квіткі на канцэрт і квіткі на цягнікі на 29-30 лістапада раскупленыя.





