112.by

112.by

Пад Жабінкай 2 снежня падчас руху загарэўся вагон-буфет хуткага цягніка № 8 Брэст — Масква.

У 18.13 у службу па НС паступіла інфармацыя аб узгаранні, якое здарылася недалёка ад вёскі Сцяброва Жабінкаўскага раёна. Цягнік быў спынены.

На месца здарэння былі адпраўлены пяць адзінак тэхнікі МНС. Да моманту прыбыцця ратавальнікаў адчэплены ад саставу вагон-буфет быў часткова ахоплены агнём.

Пажар патушаны за 13 хвілін. Пацярпелых няма. Прычына высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?