Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя Беларусі, беларускія жанчыны сталі значна пазней выходзіць замуж і радзей нараджаць дзяцей па-за шлюбам.

Статыстыка сведчыць, што ў 2000 годзе сярэдні ўзрост беларускай жанчыны, упершыню якая ўступала ў шлюб, складаў 22,8 года. У 2013 годзе сярэдні ўзрост уступлення ў першы шлюб жанчын склаў ужо 25 гадоў. Пры гэтым мужчыны ўпершыню жэняцца ў сярэднім у 27,1 года.

Пры гэтым беларускія жанчыны сталі менш нараджаць дзяцей па-за шлюбам. У 2005 годзе такіх сярод парадзіх было 24,2%, у 2013 годзе — усяго 16,1%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?