Кіраўнік урада ФРГ Ангела Меркель лічыць, што ўдзел сепаратыстаў у круглым стале па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу залежыць ад іх гатоўнасці адмовіцца ад гвалту.

Па словах канцлера, да абмеркавання запрашаюцца толькі тыя, хто здольны дамагацца сваіх мэтаў без прымянення гвалту, піша DW.de.

«Гвалт для вырашэння сваіх праблем прымяняцца не павінен», — сказала Меркель.

У цэлым палітык вітае пашырэнне ініцыяванага АБСЕ круглага стала, першая сустрэча якога адбудзецца 14 мая. «Чым больш рэпрэзентатыўнасці, тым лепш», — адзначыла Меркель.

Яна таксама пацвердзіла, што не прызнае так званыя «рэферэндумы», якое прайшлі на ўсходзе Украіны 11 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?