— Праблема не прырода гэтай вайны [ва Украіне — рэд.], а паводзіны Расіі. У ёй ідзе глыбокае адраджэнне нацыяналістычных настрояў, — заявіў Браніславаў Камароўскі ў інтэрв'ю штотыднёвіку «Палітыка».

Браніслаў Камароўскі лічыць, што Украіна зараз павінна аддаваць прыярытэт доўгатэрміновым рэформам. — Я б зрабіў акцэнт на іх, а менавіта на рэформах мясцовага самакіравання, на стварэнні сістэмы антыкарупцыйнай дзейнасці, заахвочванні прадпрымальніцтва, каб не дамінавала алігархія, — распавёў ён.

Прэзідэнт сцвярджае, што «занадта шмат увагі прысвечана вывучэнню прыроды гэтай дзіўнай вайны». — Праблема не ў яе характары, а ў паводзінах Расеі, і асабліва ў тым, як грамадства рэагуе на гэта. Мы аддаем гэтаму занадта мала часу і разважанняў, — сказаў ён. — А ў Расеі зараз адбываецца глыбокае адраджэнне нацыяналістычных поглядаў, і гэта сёння, бадай, самае значнае, самае небяспечнае пытанне, — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?