Жанр: фільм жахаў
Рэжысёр: Джон Пог
У ролях: Джарэд Харыс, Сэм Клафлін, Эрын Рычардс, Роры Флек-Бірн, Алівія Кук, Лоры Кэлверт
ЗША, Вялікабрытанія, 98 хв.

Прафесар Оксфардскага ўніверсітэта Джозэф Коўпленд упэўнены, што так званыя апантаныя д'яблам людзі — ахвяры ўнушэнняў і траўмаў. Гэта ён хоча даказаць на прыкладзе ўдалага аздараўлення. Прафесар стварае групу з найлепшых студэнтаў і пацыенткі Джэйн, тэлекінэтыка, якую вызваліў з клінікі, каб вылечыць. Кампанія селіцца разам ў доме і праводзіць серыю тэстаў, якія фіксуюцца на відэакамеру. Але эксперымент выходзіць з-пад кантролю…

Фільм жахаў, які выкарыстоўвае ўсе магчымыя штампы жанру, у тым ліку модныя цяпер псеўдадакументальныя здымкі, і напоўніцу эксплуатуе тэму ўсеагульнага зла. Дзеянне адбываецца ў антуражы 1970-х.

Сюжэт складаецца з сцэн эксперыментаў, на працягу якіх прыборамі фіксуюцца паранармальныя з'явы. Атмасфера жаху нагнятаецца паступова, сюжэт набывае дэтэктыўныя рысы, але фінал занадта прадказальны. Стужка не ўтрымлівае ў сабе нічога глыбокага і мае на мэце адно: паказытаць нервы ўсім ахвотным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?