Карэйская кампанія выплаціць кампенсацыі сем'ям супрацоўнікаў, якія пацярпелі ад лейкеміі, якую яны, па меркаванне сваякоў, атрымалі з-за працы на шкоднай вытворчасці.

Як паведамляе Yonhap News Agency, віцэ-прэзідэнт Samsung Electronics Квон Аб Хен падчас прэс-канферэнцыі ўпершыню афіцыйна папрасіў прабачэння ў супрацоўнікаў сваіх заводаў па вытворчасці паўправаднікоў, якія пакутуюць на лейкемію, і ў іх сем'яў, а таксама ў родных супрацоўнікаў, якія памерлі ад невылечных хвароб, магчыма, выкліканых умовамі працы.

«Некалькі нашых супрацоўнікаў пацярпелі ад лейкеміі і іншых невылечных хвароб», — адзначыў віцэ-прэзідэнт кампаніі. «Мы павінны былі вырашыць гэтую праблему раней. Мы вельмі шкадуем аб тым, што і не змаглі зрабіць гэтага, і прыносім свае прабачэнні», — сказаў ён.

Квон Аб Хен таксама сказаў, што кампанія выплаціць кампенсацыі сем'ям пацярпелых. Іх памер, па словах віцэ-прэзідэнта кампаніі, вызначыць спецыяльна створаная камісія.

Аднак тэхналагічны гігант па-ранейшаму ўстрымліваецца ад каментароў адносна ўмоваў працы на сваіх заводах. Прадстаўнікі кампаніі сказалі толькі, што прымуць адпаведныя меры для таго, каб такія выпадкі не паўтараліся.

Раней супраць Samsung сваякамі рабочых, якія пакутуюць ад невылечных захворванняў, ужо падаваліся судовыя пазовы. У 2007 годзе ад лейкеміі памёр супрацоўнік кампаніі. Члены яго сям'і ўпэўненыя, што перадумовай захворвання стала ўздзеянне таксічных рэчываў, з якім працоўны меў справу на заводзе кампаніі.

У 2012 годзе з патрабаваннем выплаціць кампенсацыю звярнулася сям'я супрацоўніцы, якая атрымала рак малочнай залозы. На іх думку, хвароба таксама стала следствам дрэнных умоваў працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?