Тры дзікі раптам выбеглі з лесу на дарогу Вiцебск — Мiнск ля вёскi Баброва i сталi прычынай ДТЗ. Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс‑службе ДАІ УУС Вiцебскага аблвыканкама, у лясных жыхароў у 21.30 урэзалася «Аўдзi‑80». За рулём быў жыхар Бешанковiцкага раёна. Яго пасажырка — 20‑гадовая мiнчанка атрымала траўмы.

Аляксандр Пукшанскi, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0