Аляксандар Лукашэнка cкрытыкаваў дзейнасьць ураду, прызнаў эканамічныя цяжкасьці і запатрабаваў разьвіваць эканоміку па кітайскім узоры.

Выступаючы на нарадзе па абмеркаваньні бюджэту на 2008 год, Аляксандар Лукашэнка прызнаў, што па выніках мінулых 9 месяцаў ня выкананы 6 з 19 важнейшых парамэтраў прагнозу. А рэнтабэльнасьць прадпрыемстваў зьнізілася з 16 да 13 працэнтаў. А. Лукашэнка лічыць адказным за гэта ўрад і намякнуў на магчымую ператраску ня толькі «гаспадарнікаў», але і міністра ўнутраных справаў.

Зь ягоных словаў, не выконваюцца ягоныя ўказаньні па вытворчасьці прадуктаў і абмежаваньні імпарту.

«Вы павінны разумець, што я не магу з году ў год паўтараць адно і тое ж. Гэта ператварае ўладу ў пасьмешышча», — сказаў кіраўнік Беларусі.

Кіраўнік Беларусі таксама запатрабаваў аптымізаваць і спрасьціць падатковую палітыку ў сфэры прадпрымальніцтва:

«Мы не павінны душыць ні прыватны, ні дзяржаўны сэктар сваімі незразумелымі падлікамі тых падаткаў, якія павінны выплаціць прадпрыемствы».

А. Лукашэнка назваў урад на чале з Сяргеем Сідорскім «дачасьнікамі».

«Мне здаецца, што ўрад у цэлым — фінансавы і сілавы блёкі — пачынаюць абрастаць цінай», — сказаў кіраўнік Беларусі.

А. Лукашэнка пэўны, што «няма тых праблемаў, якія мы ня можам вырашыць». «У сьвеце вядомыя варыянты рашэньня такіх праблем. Вазьміце, да прыкладу, Кітай", — заявіў ён. Галоўны клопат Лукашэнкі — нарастаньне дэфіцыту замежнага гандлю. «У Кітаі ў свой час вырваліся з гэтага заганнага кола. Выйсьце адно: проста трэба больш прадаць, чым купіць», — патлумачыў эканамістам А. Лукашэнка.

Буг

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0