Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка не выключае магчымасці правядзення круглага стала ў Данецку пры ўдзеле тых бакоў канфлікту, якія падтрымліваюць мірны план яе рашэння.

Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

У сераду адбылася сустрэча Парашэнкі з старшынёй Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Сяргеем Тарутам. Яны абмеркавалі план мірнага ўрэгулявання канфлікту на Данбасе.

Парашэнка не выключыў, што ў Данецку можа адбыцца круглы стол з удзелам розных бакоў канфлікту, якія падтрымліваюць мірны план вырашэння сітуацыі.

«Нам перамовы для перамоваў не патрэбныя», — заявіў Парашэнка. — «Наш мірны план павінен стаць базай для далейшай дээскалацыі канфлікту. Тэрарысты павінны скласці зброю».

Мірны план прэзідэнта Украіны прадугледжвае прызнанне Расійскай Федэрацыяй вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, спыненне тэрарыстамі агню і стварэнне выратавальнага калідора для мірнага насельніцтва, якое не ўдзельнічае ў канфлікце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?