Надзвычайнае становішча ў Грузіі будзе адменена ў найбліжэйшыя два-тры дні, заверылі ў Тбілісі амэрыканскага дыплямата.

Паводле словаў намесьніка памочніка дзяржсакратара ЗША па Эўропе і Эўразіі Мэцью Брайзы, пра хуткую адмену яму сказала сьпікер грузінскага парлямэнту Ніно Бурджанадзэ.

«З маёй размовы са сьпікерам вынікае, што надзвычайнае становішча будзе адменена ў найбліжэйшыя два-тры дні. Мяркую, 16 лістапада», — сказаў дыплямат.

Паводле Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0