У інтэрв'ю, якое было паказана ўвечары 18 чэрвеня ў эфіры ўкраінскага «Грамадскага ТБ» у прамым эфіры, тэлефонны жартаўнік Ваван222 паведаміў, чаму вырашыў патэлефанаваць у Мінск, як, на яго думку, запіс размовы з Лукашэнкам трапіў у інтэрнэт і ці адкажа беларускі кіраўнік на розыгрыш.

Пранкер выключае магчымасць таго, што запіс размовы «злілі» расійскія спецслужбы. Ён пацвердзіў, што аўдыёфайл, выкладзены ў інтэрнэце, уяўляе сабой усю гутарку з прэзідэнтам «без купюр»: «Відавочна былі нейкія спецслужбы. Можа быць, гэта і ад іх пайшло».

«Паводзіны Лукашэнкі ў гэтай размове досыць красамоўныя. Гледачам нашым абсалютна зразумела яго дваістая пазіцыя — і нашым, і вашым», — заўважыў на гэта журналіст, дадаўшы пазней: «Ёсць чуткі, што Лукашэнка распарадзіўся пусціць вас на корм».

Уладзімір паставіўся да гэтага з гумарам, сказаўшы, што збіраецца працягнуць тэлефонныя розыгрышы вядомых людзей, у тым ліку і з Украіны.

«Галоўнае, каб на корм не пусцілі рыбам, страўсам, зайчыкам. Зрэшты, калі Лукашэнка адправіць (у адстаўку) кіраўніка КДБ, то я гатовы заняць гэтую пасаду. Але паглядзім, што там яшчэ за пасада», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?