Авіякампанія «Белавія» запусціла свой распродаж «выхаднога дня». 

У акцыі ўдзельнічаюць тры маршруты: Мінск — Жэнева, Мінск — Хельсінкі і Мінск — Стакгольм. Акцыя актуальная для падарожжаў з 28 чэрвеня па 20 верасня. Квіткі можна будзе купіць 28 і 29 чэрвеня.

Кошт пералёту ў рамках акцыі:

Мінск — Жэнева (у адзін бок) - 122 еўра (звычайны кошт — 211 еўра, зніжка аж 43%):

Мінск — Жэнева (туды-назад) — 230 еўра (звычайны кошт — 295 еўра);

Мінск — Стакгольм (у адзін бок) — 76 еўра (звычайны кошт — 90 еўра);

Мінск — Стакгольм (туды-назад) — 155 еўра (звычайны кошт — 194 еўра);

Мінск — Хельсінкі (у адзін бок) — 76 еўра (звычайны кошт — 105 еўра);

Мінск — Хельcінкі (туды-назад) — 150 еўра (звычайны кошт — 210 еўра).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?