Раніцай у Данецку ва ўсіх раёнах былі чутныя залпы цяжкіх гарматаў, паведамляе прэс-служба Данецкага гарадскога савета.

Адначасова ў гарсавеце кажуць, што ноч на панядзелак прайшла «адносна спакойна».

Зараз у горадзе працуюць камунальныя службы; аварыйныя брыгады працягваюць весці рамонтныя работы на пашкоджаных электрасетках. Грамадскі транспарт працуе ў штатным рэжыме па графіку «выхаднога дня», кажуць у гарсавеце.

Напярэдадні вячэры ў Данецку цалкам адключылі водазабеспячэнне для правядзення рамонтных работ пашкоджанай фільтравальнай станцыі - асноўнай крыніцы водазабеспячэння горада.

Раней у панядзелак прадстаўнікі так званай ДНР заяўлялі, што сілы АТА аднавілі абстрэлы абласнога цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?