Ва ўмовах 40-градуснай спёкі студэнты з Універсітэта Гейдэльберга адбіраюць узоры рэшткаў жывёл, якія жылі на рубяжы крэйдавага і трацічнага перыядаў. Фота spiegel.de

Ва ўмовах 40-градуснай спёкі студэнты з Універсітэта Гейдэльберга адбіраюць узоры рэшткаў жывёл, якія жылі на рубяжы крэйдавага і трацічнага перыядаў. Фота spiegel.de

Гектар Рывера Сільва з Музея Пустыні ў Сальцілья (адміністрацыйны цэнтр штата Коауіла) паказвае знойдзеныя пазванкі дыназаўра. Фота spiegel.de

Гектар Рывера Сільва з Музея Пустыні ў Сальцілья (адміністрацыйны цэнтр штата Коауіла) паказвае знойдзеныя пазванкі дыназаўра. Фота spiegel.de

Палеантолагі з Германіі укрываюць косткі дыназаўраў фальгой і пяском, каб абараніць іх ад атмасферных уздзеянняў. Фота spiegel.de

Палеантолагі з Германіі укрываюць косткі дыназаўраў фальгой і пяском, каб абараніць іх ад атмасферных уздзеянняў. Фота spiegel.de

У пустыні мексіканскага штата Коауіла працягваюцца раскопкі найбуйнейшага пахавання дыназаўраў.

На ўчастку памерам 50 на 200 м нямецкія палеантолагі і іх мексіканскія калегі выявілі парэшткі 14 дыназаўраў. На аддаленні ў некалькі км былі знойдзеныя шкілеты яшчэ 15 жывёл. Акрамя шкілетаў дыназаўраў, палеантолагі раскапалі астанкі кракадзілаў, ранніх сасуноў і чатырох відаў чарапах. Непадалёк ад месца даследавання таксама былі знойдзеныя сляды, пакінутыя драпежнымі дыназаўрамі, у прыватнасці, Тыраназаўрам.

«Я не ведаю ніводнага месца, дзе была знойдзена такая колькасць дыназаўраў на такой невялікай плошчы», - пракаментаваў прафесар Вольфганг Штынесбек з універсітэта Гейдэльберга (Германія).

Каля 70 млн гадоў таму ў гэтым рэгіёне знаходзілася вялікая рачная дэльта з развітой экасістэмай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?