Упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці распачатая крымінальная справа ў дачыненні да загадчыка аддзялення Ваўкавыскай цэнтральнай раённай бальніцы. Ён падазраецца ў атрыманні хабару з дапамогай мясцовага жыхара.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, устаноўлена, што службовая асоба атрымала ў сваім службовым кабінеце праз знаёмага 1 мільён рублёў ад мясцовай жыхаркі за афармленне і выдачу ліста аб яе часовай непрацаздольнасці пры адсутнасці медыцынскіх падстаў.

Крымінальная справа распачатая паводле вынікаў аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, праведзеных упраўленнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Дзеянні загадчыка аддзялення кваліфікаваныя на падставе ч. 1 арт. 430 КК (атрыманне хабару), а яго знаёмага — на падставе арт. 16, ч. 1 арт. 430 КК (дапамаганне ў атрыманні хабару). Абодва затрыманыя. Накладзены арышт на іх маёмасць, у прыватнасці аўтамабілі.

Правяраецца інфармацыя аб сістэматычнасці атрымання незаконных узнагароджанняў затрыманымі асобамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?