У праекце бюджэту Расіі на 2015 год выдаткі на абарону плануецца павялічыць прыкладна да $80 млрд, што складае 4,2% ад ВУП краіны.
Пра гэта паведаміў кіраўнік камітэта Думы па абароне Уладзімір Камаедаў.
Гэта перавышае абаронныя выдаткі ў 2014 годзе прыкладна на $20 млрд.
Асноўную частку выдаткаў мінабароны, адзначыў Камаедаў, накіруюць на рашэнне ключавых праблем арміі і флоту, у тым ліку на далейшы пераход на новыя ўзоры ўзбраення і сацыяльную абарону ваеннаслужачых.
Раней у гэтым месяцы міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў заявіў аб неабходнасці скараціць выдаткі на ўзбраенне.





