У падраздзяленні Life Science лабараторыі Google X распрацоўваецца разумны бранзалет, што можа знайсці ракавыя клеткі на ранняй стадыі іх узнікнення. Для дыягностыкі пацыенту трэба выпіць адмысловую пігулку з наначасцінкамі, што прымацуюцца да ракавых клетак ды пачнуць свяціцца. Бранзалет з дапамогай магніту збярэ часцінкі ў адным месцы і прааналізуе іх свячэнне аптычным сэнсарам.

Каб вызначыць прапускную здольнасць скуры, навукоўцы стварылі штучную чалавечую руку.

Матэрыялы для рукі падбіраліся так, каб максімальна наблізіць уласцівасці да чалавечай рукі. Штучныя рукі ўтрымліваюць і натуральную чалавечую скуру ад 175 донараў.

Падраздзяленне Life Science існуе ў лабараторыі перспектыўных праектаў Google каля трох год. У ёй працуюць больш за 100 вядомых навукоўцаў. Сярод іншых праектаў Google X беспілотны аўтамабіль, нейронная сетка для распазнавання карцінак, доступ у інтэрнэт з дапамогай паветраных шароў (верагодна, дзеля гэтага кампанія ўклала 1 млрд у SpaceX), а да нядаўняга часу і акуляры Google Glass. Працу лабараторыі курыруе сузаснавальнік Google Сяргей Брын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?