Міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына лічыць больш лагічным святкаваць Дзень Перамогі не 9 мая ў Маскве, а ў Берліне або Лондане 8 мая. Пра гэта ён заявіў у эфіры радыёстанцыі RMF FM.

«Чаму мы так лёгка прывыклі да таго, што Масква - гэта месца, дзе ўшаноўваюць сканчэнне ваенных дзеянняў, а не Лондан ці Берлін, што было б яшчэ больш натуральным?», — заявіў міністр.

Паводле яго слоў, ненатуральна адзначаць гадавіну заканчэння вайны там, дзе яна пачалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?