Сёння ўлада падарыла нашай вуліцы шчасце: адбывалася ўпершыню за 70 год аптымізацыя (чытай — асфальтызацыя) нашага аднабаковага (дамы толькі на няцотным баку, на цотным — заднія брамкі суседняй вуліцы) завулка.

Што кінулася ў вочы: з трох самазвалаў, якія вазілі асфальт для ўкладкі, ні на адным не мелася дзяржаўнай беларускай сімволікі, а толькі савецкая і расійская.Чырвоны сцяг СССР і расійскі цяперашні трыкалор. За гэту сімволіку не забіраюць у пастарунак, не выганяюць з працы, не пераследуюць у ВНУ, як за бел-чырвона-белы гістарычны сцяг. У звязку з гэтым — вялікае вітанне гомельскім ідэолагам і прадстаўнікам ад аблдарбуду ад «бдзіцяльных» грамадзянаў — рагатала ўся вуліца.

Цяпер «дзякуючы» іх працы (а ўзровень дарогі — вышэйшы за ўваход у двор) будзем выграбаць ваду з двароў. І будзе нам шчасце!!!!!!!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?