Старшыня КНР Сі Цзіньпін наведае Беларусь з дзяржаўным візітам 10—12 мая, паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Кітая.

Замежнае турнэ кітайскага лідара пачнецца 7 мая з наведвання Казахстана. Як плануецца, 8-9 мая Сі Цзіньпін будзе знаходзіцца ў Маскве, дзе прыме ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды 70-годдзя Вялікай Перамогі.

Старшыня КНР потым накіруецца з дзяржаўным візітам у Беларусь. Ён наведае Мінск па запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі. Як адзначыў напярэдадні намеснік міністра замежных спраў Кітая Чэн Гапін, у Мінску Старшыня КНР і кіраўнік Беларусі абмяняюцца думкамі па пытаннях міжнароднага, а таксама двухбаковага парадку дня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?