Індыйская арганізацыя World for All паказала жыццё бяздомнага сабакі ў горадзе Мумбаі, Індыя, з дапамогай кампактнай камеры на ашыйніку.
Як і многія 250 тысяч бяздомных сабак у Мумбаі, «аператар» п’е ваду з лужын, шукае ежу ў сметніках і церпіць ад агрэсіі мінакоў.
Аўтары відэа займаюцца праблемамі бяздомных катоў і сабак у Мумбаі, лекуюць іх, стэрылізуюць і спрабуюць знайсці жывёлам новы дом. Арганізацыя заклікае індыйцаў даць такім жывёлам, як герой відэа, прытулак.





