«Сёлета, ацэньваючы ўніверсітэты, мы яшчэ больш акцэнтавалі акадэмічнасць і якасць навучання, таму, акрамя крытэраў, выкарыстаных раней, уключылі яшчэ і звесткі апошняга даследавання MOSTA аб параўнальнай дзейнасці універсітэтаў, а таксама звесткі ацэнкі якасці праграм універсітэтаў Цэнтра ацэнкі якасці навучання», — сказалі даследчыкі.

Часопіс ацэньваў універсітэты па 7 крытэрам, у якіх было 60 падпунктаў. 

Рэйтынг універсітэтаў сёлета выглядае так:

Найлепшыя дзяржаўныя ўніверсітэты

1. Віленскі ўніверсітэт (74,3 бала)
2. Каўнаскі тэхналагічны універсітэт (57,3 бала)
3. Універсітэт імя Вітаўта Вялікага (52,2 бала)
4. Віленскі тэхнічны ўніверсітэт імя Гедыміна (48,6 бала)
5. Літоўскі ўніверсітэт медыцынскіх навук (48,2 бала)

Найлепшыя недзяржаўныя універсітэты

1. Універсітэт менеджменту і эканомікі ISM (53,7 бала)
2. Міжнародны універсітэт LCC (34,02 бала)
3. Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (33,3 бала)

Усяго ў Літве восем недзяржаўных універсітэтаў.

На падставе апытання, праведзенага Літоўскім саюзам студэнтаў у 2015 годзе, атрыманы такія дадзеныя:

Студэнты найбольш добра ацэньваюць навучанне ў наступных дзяржаўных універсітэтах:

1. Віленскі універсітэт
2. Каўнаскі тэхналагічны універсітэт
3. Шаўляйскі ўніверсітэт
4. Універсітэт імя Вітаўта Вялікага
5. Універсітэт імя Мікалая Ромера

Студэнты найбольш добра ацэньваюць навучанне ў недзяржаўных універсітэтах:

1. Універсітэт менеджменту і эканомікі ISM
2. Міжнародны універсітэт LCC.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?