Фота: mashable.com

Фота: mashable.com

Даследчыкі камунікацыйных сістэм французскай вышэйшай інжынернай школы EURECOM апублікавалі сваё даследаванне таемнай актыўнасці Android-праграм, распавядае N+1.

За 24 гадзіны звычайны смартфон Samsung Galaxy SIII без ведама гаспадара наведаў 250 тысяч старонак на дзвюх тысячах сайтаў, каб перадаць інфармацыю пра карыстальніка рэкламадаўцам.

Эксперыментатары загрузілі на смартфон з арыгінальнай прашыўкай на базе Android 4.1.2 дзве тысячы бясплатных праграм з усіх 25 катэгорый у Play Store. Увесь трафік смартфона яны прапусцілі праз уласны сервер, адмысловы алгарытм сімуляваў актыўную працу з праграмамі.

Большасць праграм звязвалася з невялікай колькасцю рэкламных сайтаў, але каля 10% былі празмерна актыўныя. Напрыклад, музычны эквалайзер Music Volume Eq (тытульныя функцыі якога наогул не патрабуюць доступу да інтэрнэту) звярнуўся да дзвюх тысяч старонак.

З дзясяткі самых актыўных праграм чатыры былі створаныя распрацоўшчыкамі, прызнанымі Google найлепшымі (Top Developer).

Чытайце таксама:

Вірусы на тэлефонах шпіёняць пры выключаным апараце і хаваюцца ў сім-картах

Што пра нас ведаюць Google і Facebook, навошта ім тое ды як ад іх схавацца

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?