Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па актуальных унутрыпалітычных пытаннях.
БелТА
Па словах кіраўніка дзяржавы, асаблівая важнасць бяспекі перад выбарамі абумоўлена тымі трывожнымі падзеямі, якія адбываюцца на міжнароднай арэне і непасрэдна ля межаў Беларусі. У сувязі з гэтым ён падкрэсліў, што кіраўнікам усіх органаў улады трэба забяспечыць дакладнае, бесперабойнае функцыянаванне дзяржаўнага апарату, жорсткую выканальніцкую дысцыпліну, максімальную скаардынаванасць дзеянняў вертыкалі ўлады і сілавых структур.
«Але пры гэтым хачу папярэдзіць: без усялякіх празмернасцей, без усялякіх дурных, бесталковых, непатрэбных ініцыятыў, тыпу «не туды пайшоў, не там стаў, хапаць, цягнуць і гэтак далей». Працуйце на апярэджанне, растлумачвайце, прасіце», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Мы не павінны дапусціць пры гэтым ні найменшай дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне!» - падкрэсліў Лукашэнка.





