У СУБОТУ, 27 ЧЭРВЕНЯ Алесь Дзянісаў і гарадзенскі фольк-рокавы гурт «ЛЮДЗІ НА БАЛОЦЕ» будуць гасьцямі сьвята берасьцейскай грэка-каталіцкай парафіі на Рэчыцы.

27-28 чэрвеня 2015 г. грэка-католікі Берасьця адзначаюць сваё ПАРАФІЯЛЬНАЕ СЬВЯТА ў гонар братоў-апосталаў Пятра і Андрэя, апекуноў хрысьціянскага Захаду і Ўсходу.

Па традыцыі мы шчыра запрашаем на гэтае сьвята Еднасьці ўсіх нашых братоў, сяброў і дабрадзеяў!

ПРАГРАМА СЬВЯТКАВАНЬНЯЎ 27 чэрвеня, субота, Сьвята іконы Маці Божай Берасьцейскай

• 12.30 – Хрост немаўля сям’і дыякана В. Быстрова

• 13.00 – Сьвяточная Літургія ў гонар апекуноў парафіі сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя. Казаньне – а. Андрэй Крот (Горадня)

• 15.00 – Сьвяточны абед

• 16.00 – Канцэрт гасьцей сьвята – Алеся Дзянісава і музыкаў гурта «ЛЮДЗІ НА БАЛОЦЕ»

Працяг нашых сьвяткаваньняў — у нядзелю, 28 чэрвеня. Праграму сьвяткаваньняў на 27 чэрвеня гл. тут.

МЕСЦА:

Душпастырскі цэнтар грэка-каталіцкай парафіі сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці, вул. ДВОРНІКАВА, 63

ПРАЕЗД: аўт. № 9, 37, 50 да прыпынку л-та Акімачкіна (чацьвёрты ад прыпынку «Парк 1-га мая»), а таксама аўт. № 20 да прыпынку Дворнікава.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна