Місія, якая прыехала па просьбе беларускіх улад, будзе працаваць у Беларусі да 15 ліпеня, зазначылі ў МВФ.
«Мэтай місіі з`яўляецца абмеркаванне мер эканамічнай палітыкі і планаў улад па правядзенні рэформ, уключаючы ацэнку таго, ці сталі яны дастаткова рашучымі, каб быць падтрыманымі ў межах пагаднення з МВФ», — паведамілі ў прадстаўніцтве.
Нагадаем, 26 чэрвеня міністр фінансаў Уладзімір Амарын паведаміў журналістам, што місія МВФ плануе падчас візіту абмеркаваць новую краінавую праграму. У межах гэтай праграмы беларускі бок разлічвае атрымаць новы крэдыт ад МВФ. Амарын не стаў называць, на якую суму крэдыту разлічвае Беларусь, зазначыўшы, што гэта будзе сума «недзе прыкладна ў межах» памеру папярэдняга крэдыту МВФ, які склаў каля 3,5 млрд. долараў.
Амарын таксама зазначыў, што новая краінавая праграма засноўваецца на дарожнай карце, распрацаванай Беларуссю сумесна з Сусветным банкам.





