Позна ўвечары 23 ліпеня ў Вярхоўным судзе Беларусі на працэсе па справе былога старшыні Белкаапсаюза Сяргея Сідзько, двух былых службовых асобаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў і некалькіх камерсантаў адбыліся спрэчкі бакоў.

Сяргей Сідзько на фота справа, фота Сяргея Гудзіліна

Сяргей Сідзько на фота справа, фота Сяргея Гудзіліна

Як паведаміла прэс-сакратар ВС Юлія Ляскава, дзяржаўны абвінаваўца Анатоль Мяцельскі папрасіў суд прысудзіць Сідзько да 12 гадоў пазбаўлення волі са штрафам 500 базавых велічынь, з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады тэрмінам на пяць гадоў, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Былому кіраўніку Белкаапсаюза было прад'яўленае абвінавачванне ў атрыманні хабараў і злоўжыванні ўладай па ч. 3 арт. 430 і ч. 3 арт. 424 КК. Дзяржабвінаваўца папрасіў суд прызнаць Сідзько вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1, 2, 3 арт. 430 КК (неаднаразовае атрыманне хабараў, у тым ліку ў буйным і асабліва буйным памерах) і ч. 2 арт. 424 КК.

Як кралі ў Белкаапсаюзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?