Сёння споўнілася 59 гадоў экс-кандыдату ў прэзідэнты, палітвязню Міколу Статкевічу.

Як напісала раней у фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч, «Я нікому не пажадаю такога свята, але ж веданне таго, што пра цябе не забыліся, цябе памятаюць і чакаюць, можа ўпрыгожыць нават самыя змрочныя сцены (а яны ў Міколы ў камеры сінія, насуперак усім правілам).

«І яшчэ, гэта вельмі проста, асабліва для мінчукоў: тэлеграму можна даслаць з хатняга тэлефона па нумары 166»:

г.Магілёў, вул. Крупскай, 99а СТ-4
Статкевічу Мікалаю Віктаравічу»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0