Уваход Польшчы ў мірных перамоў па Данбасе немагчымы, бо тут «уплыў аказваюць мацнейшыя». Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схэтына.

«Скажам проста. Наш уваход да гэтага фармату або стварэнне новага магчыма, калі б на гэта пагадзіліся ўсе бакі. Вядома, што так не будзе, немагчыма, каб мы прынялі ўдзел у гэтых размовах», — сказаў ён.

У той жа час Схэтына прызнаў, што словы прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі аб немагчымасці замены нармандскага фармату былі для яго «не самымі прыемнымі». На яго думку, цяпер важна пачакаць і паглядзець, як будзе развівацца дзейнасць нармандскага фармату.

«Была заява прэзідэнта Дуды і быў вельмі выразны адказ Пятра Парашэнкі, што нармандскі фармат з'яўляецца дастатковым і няма неабходнасці яго пашырэння», - нагадаў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?