Патэнцыйны кандыдат на пасаду прэзідэнта Віктар Цярэшчанка трапіў у бальніцу. Раніцай 28 жніўня палітык і кіраўнік яго ініцыятыўнага штаба снедалі ў кавярні на вуліцы Карла Маркса ў Мінску. Раптам Цярэшчанку стала кепска.

«Пасля некалькіх глыткоў соку ў Віктара Іванавіча пачалі свярбець вочы, а яшчэ праз 5 хвілін ён проста змяніўся з твару - апух і збялеў увесь», — распавёў кіраўнік штаба Цярэшчанкі Алег Несцяркоў.

Палітыку выклікалі «хуткую». Па словах лекараў, прычына здарэння ў «алергічнай рэакцыі на нейкі кампанент». Больш канкрэтна нешта казаць яны адмовіліся. Палітыка адвезлі ў 3-ю клінічную лякарню для здачы аналізаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?