Беларускі галкіпер Сяргей Верамко падпісаў кантракт з грэчаскім «Левадыякосам», які выступае ў элітным дывізіёне. Пагадненне разлічана да канца сезона. Сёння брамнік правёў першую трэніроўку з клубам.

У ліпені Верамко, які ў 2008—2010 гг. гуляў за БАТЭ, скасаваў кантракт з «Крыламі Саветаў» і знаходзіўся ў статусе вольнага агента. У адыграным на мінулых выходных 1-м туры чэмпіянату Грэцыі новы клуб Сяргея Верамко пацярпеў паразу ад «Атрамітаса» (0:1, за які выступае яшчэ адзін беларус Андрэй Гарбуноў.

У сезоне-2014/15 «Левадыякас» заняў у нацыянальным першынстве 15-е месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?