Пра гэта ён заявіў сёння ў час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ «Белавежскі» і жыхарамі вёскі Расна.

Ён адзначыў, што гэты працэс ужо пачаўся. «Цалкам пераробім! Мы пазбавім у школе дзяцей таго, каб ім запіхвалі прадметы і аб'ёмы ведаў з вышэйшай школы», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ў школьную праграму ўжо многае перанеслі з вышэйшай адукацыі.

«Навошта? У школе трэба стварыць базу, зарыентаваць чалавека, каб ён зразумеў, ці ён на зямлю пойдзе працаваць, або ў іншую сферу, каб ён выразна гэта ўсвядоміў. І даць яму патрэбны аб'ём ведаў, які ён зможа засвоіць. Дзеці розныя. І ў сярэдняй школе адбудзецца адбор: нехта ў вышэйшую адукацыю пойдзе, нехта ў каледжы і тэхнікумы, нехта ў вучылішча», — лічыць кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?