Уладзімер Навумаў сваім загадам адхіліў ад выкананьня службовых абавязкаў супрацоўнікаў ДАІ, якія бралі ўдзел у затрыманьні нецьвярозага кіроўцы на шашы Менск — Мікашэвічы 2 сакавіка.

«У любым выпадку віна супрацоўнікаў ДАІ бясспрэчная. Калі пракуратура прыме рашэньне аб завядзеньні крымінальнай справы, вінаватых прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці», — заявіў Інтэрфаксу міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў.

Таксама Ўладзімер Навумаў абвясьціў строгую вымову кіраўніку ДАІ рэспублікі Аляксандру Мендзелеву і пакараў у службовым парадку начальнікаў ДАІ Менску і Менскай вобласьці.

Выбачэньні ДАІ прагучалі ў адсутнасьць пацярпелых

Начальнік ДАІ Аляксандр Мядзелеў агучыў прабачэньні МУС перад кіроўцамі, пацярпелымі ў выніку інцыдэнту 2‑га сакавіка. У адсутнасьць пацярпелых.

«Я спытала ў спадара Мядзелева, чаму не паклікалі саміх пацярпелых, перад якімі выбачаюцца? Зразумелага тлумачэньня я не атрымала. Мне было сказана, што гэта зробяць пазьней. Што ж, і гэта ўжо добра. » — сказала «Радыё Свабода» адвакатка Вера Страмкоўская, якая прысутнічала на сустрэчы.

Чаму ў ДАІ не было пацярпелых кіроўцаў?

«З уласных прычын я не змагла прыехаць у 12 гадзінаў у ДАІ, каб пачуць іх выбачэньні. Але самі супрацоўнікі ДАІ мяне туды і не запрашалі. Добра, што ў выніку прынялі рашэньне, якое адпавядае меркаваньню простых кіроўцаў. Бо ўчорашнія тлумачэньні ДАІ, што гэты мы іх недакладна зразумелі, выглядалі сьмешна», ‑‑ сказала адна з пацярпелых у інцыдэнце Алена Калпакова.

Паводле Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0