Улады Даніі абвясцілі пра ўвядзенне памежнага кантролю на мяжы з Германіяй, паведаміў прэм'ер-міністр краіны Ларс Лёке Расмусэн.

«Скандынаўскія краіны закрываюць свае межы, што можа мець сур'ёзныя наступствы для Даніі… Гэта можа прывесці да павелічэння патоку бежанцаў», — заявіў Расмусэн.

Раней стала вядома, што Швецыя ўвяла часовую праверку дакументаў на мяжы з Даніяй з-за наплыву мігрантаў у краіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?