Учора на вясковых могілках вёскі Дражна, дзе пахаваныя ахвяры бойні, учыненай партызанамі атрада імя Кутузава над мірнымі жыхарамі вёскі 14 красавіка 1943 г., адбылося жалобнае набажэнства за спачын душаў ахвяраў, якое адпраўляў пробашч старадарожскай парафіі а. Аляксей.

Гэта, магчыма, першае каталіцкае набажэнства ў вёсцы за апошнія 80‑90 гадоў. Большасць ахвяраў трагедыі былі каталікамі, як відаць і па імёнах: Кацярынa Гінтаўт, Эва Сірата, Тэкля Субцельная….

Тая частка вёскі, на якую напалі партызаны пасля няўдалай спробы нападу на паліцэйскі гарнізон — «Засценак» — была ў 1880‑я гг. заселеная нашчадкамі засцянковай шляхты з‑пад Узды і Койданава, што набылі тут зямлю ва ўласнасць.

Болей пра дражанскую трагедыю можна прачытаць у кнігах Кастуся Цвіркі «Будзіла вёску берасьцянка» і Віктара Хурсіка «Кроў і попел Дражна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0